Падзенне цэн на газ у Еўропе прывяло да таго, што яго кошт у Расіі стаў вышэйшы, чым для еўрапейскіх спажыўцоў. Такія суадносіны ўзнікаюць нават з улікам кошту транспарціроўкі і экспартнай пошліны 30%, паведамляе РБК.

Цэны на найбуйнейшым у Еўропе нідэрландскім хабе TTF у сераду, 20 мая, упалі да 46-47 даляраў за тысячу кубаметраў, хоць яшчэ ў канцы сакавіка знаходзіліся на ўзроўні 80 даляраў.

У Смаленскай і Ленінградскай абласцях кошт газу знаходзіцца ў раёне 60 даляраў за тысячу кубаметраў, хоць у месцах здабычы кошт істотна ніжэйшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0