У Цэнтрвыбаркам паступілі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміра Правальскага — прадпрымальніка з Віцебска.
Уладзімір Правальскі вядомы тым, што 10 гадоў таму ўжо ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі. Тады былі прызнаныя сапраўднымі толькі 118 са 109 338 подпісаў, сабраных за яго вылучэнне: астатнія, на думку Цэнтрвыбаркама, былі скапіяваныя. У адказ прэтэндэнт заявіў, што расцэньвае дзеянні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі як перавышэнне паўнамоцтваў і будзе іх абскарджваць.
0
0
0
0
0
0