Злучаныя Штаты гатовыя задаволіць патрэбы Беларусі ў энерганосьбітах. Пра гэта ў пісьмовай заяве напісаў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа.
«На гэтым тыдні першая партыя амерыканскай нафты адправіцца ў Беларусь. Гэтая канкурэнтная здзелка, зробленая пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT, умацоўвае беларускі суверэнітэт і незалежнасць, дэманструе, што ЗША гатовыя даць гандлёвыя магчымасці амерыканскім кампаніям, зацікаўленым у выхадзе на беларускі рынак», — сказаў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі. Ён нагадаў, што такім чынам Злучаныя Штаты «выконваюць узятыя на сябе ў лютым абавязацельствы».
Таксама дзяржсакратар ЗША заявіў пра гатоўнасць дапамагаць амерыканскім кампаніям, зацікаўленым у выхадзе на энергетычны рынак Беларусі.