Фота Надзеі Бужан
Удзельнікі экс-праймерыз Юрый Губарэвіч, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова, нягледзячы на тое, што афіцыйна адмовіліся ад удзелу ў выбарах, усё ж вырашылі падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.
Іх група налічвае 110 чалавек.
Подпісы яны збіраць не думаюць.
Ужо былыя кандыдаты праймерыз — Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў — заявілі пра тое, што не будуць вызначаць адзінага кандыдата ў мінулую нядзелю. Яны анансавалі супольную ініцыятыўную групу, распачаўшы кампанію за адстаўку Лукашэнкі, сумленныя выбары і сістэмныя рэформы для новай Беларусі.
Паводле вынікаў анлайн-галасавання праймерыз, перамогу ў інтэрнэце атрымаў Мікалай Казлоў — 39,8%. Калі ездзілі па рэгіёнах, то перамагаў Севярынец, але ён зняўся з праймерыз 16 сакавіка.
Раней заяўлялася, што ўдзел у анлайн-галасаванні возьмуць да 100 тысяч чалавек, а адзінага кандыдата абяруць на з'ездзе ў канцы мая. Але праз небяспеку каранавіруса рэалізаваць планы не ўдалося.