Жыхар дома на Залатой Горцы парушыў рэжым самаізаляцыі, і яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, распавядаюць «Мінск-навіны».

62-гадовы мужчына пражывае разам са сваёй пажылой мамай. У жанчыны быў дыягнаставаны каранавірус, але яна знаходзіцца дома. Яе сын з'яўляецца кантактам першага ўзроўню. Штодня супрацоўнікі міліцыі правяраюць, як яны выконваюць рэжым самаізаляцыі.

— Падчас адной з такіх праверак мужчыны не было дома. Яго маці патлумачыла, што сын адчувае сябе добра — у яго няма ніякіх сімптомаў захворвання, таму ён адправіўся на прагулку. Пазней і сам мужчына пацвердзіў гэта, — распавёў начальнік Савецкага РУУС палкоўнік міліцыі Сяргей Каліннік. — У яго дзеяннях быў угледжаны склад адміністрацыйнага правапарушэння, паколькі кантакты першага і другога ўзроўняў могуць выходзіць па лекі ці прадукты, толькі папярэдне надзеўшы маску і пальчаткі, і гэта павінны быць найбліжэйшыя аптэка або крама.

Мужчына атрымаў штраф у 40 базавых велічыняў (1 080 рублёў). З такім рашэннем парушальнік не пагадзіўся і збіраецца яго абскардзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0