Няштатны карэспандэнт БелаПАН Алесь Асіпцоў быў затрыманы за нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне, але за якое, не было вядома да самага суда, паведамляе Радыё Свабода.

На працэс не пусцілі дачку журналіста Яніну і актывістаў, якія прыйшлі яго падтрымаць.​ Вядома, што Асіпцоў трымае галадоўку ад 9 мая.

Алесь Асіпцоў знік 9 мая — у гэты дзень у Бабруйску прайшоў несанкцыянаваны «антыпарад», на які заклікаў блогер Сяргей Ціханоўскі. Перад акцыяй затрымалі шэраг журналістаў.

Пра месцазнаходжанне Алеся не было нічога вядома, міліцыя казала, што нічога не ведае. Але дачка журналіста прасачыла тэлефон бацькі праз адмысловую праграму — праграма паказала, апарат знаходзіцца ў Бабруйску, на вуліцы Гогаля, 18. Гэта аддзел міліцыі Ленінскага раёна горада. Пазней Асіпцова перавезлі ў ізалятар Магілёва.

Учора ўжо два журналісты атрымалі адміністрацыйны арышт. Міхась Аршынскі з Магілёва асуджаны на 10 сутак, штраф 45 базавых і 10 сутак атрымаў Зміцер Лупач з Глыбокага. Змітру ў судзе стала блага, у яго здарыўся гіпертанічны крыз, яго шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0