Міністэрства фінансаў рыхтуе другі пакет мер па падтрымцы эканомікі краіны. Пра гэта распавёў кіраўнік ведамства Максім Ермаловіч, паведамляе АНТ.

Як патлумачыў Ермаловіч, у міністэрстве лічаць, што ў цяперашняй сітуацыі на фоне каранавіруса важна захаваць золатавалютныя рэзервы Беларусі, не ствараючы напружання ў банкаўскім і фінансавым сектарах.

Ён адзначыў, што для стабілізацыі абстаноўкі прынята рашэнне распрацаваць другі пакет мер, які прадугледжвае дапамогу бізнэсу і прадпрыемствам. Робіцца гэта ў цесным узаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі, Еўракамісіяй і банкамі развіцця. Паралельна праводзяцца перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі. У найбліжэйшы час гэты пакет прадставяць Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0