Разгляд справы ў дачыненні да актывіста Піліпа Шаўрова прызначаны на 18 мая. Працэс будзе весці суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Акавітая, паведамляе spring96.org

16-17 студзеня Піліп Шаўроў нанёс фарбай невялікую адносна помніка выяву бел-чырвона-белага сцяга на гранітную частку памятнага знака загінулым супрацоўнікам МУС, а таксама расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку Пушкіну ў Мінску.

17-19 студзеня 2020 г. ён нанёс надпіс «1937» на плоце насоснай станцыі ў Бараўлянах.

18 сакавіка Шаўрову было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой запатрабавала неадкладнага вызвалення з-пад варты палітвязня Піліпа Шаўрова і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.

КДБ апублікаваў відэа допытаў палітвязня Шаўрова, дзе той нагаварыў лухты. Праваабаронцы: Гэта ні на што не ўплывае

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0