Здарэнне адбылося 3 мая на праспекце Ракасоўскага, 124 у Мінску, піша 112.by
Высветлілася, што 60-гадовы мужчына забыўся пра ключы ад кватэры і спрабаваў трапіць дадому праз балкон, што рабіў ужо не ўпершыню. Але гэтым разам ён захрас і самастойна не мог выбрацца. Мінакі заўважылі мужчыну і звярнуліся да работнікаў МНС.
Ратавальнікі пры дапамозе падручных сродкаў дасталі мужчыну. Ён не пацярпеў.
0
0
0
0
0
0