У Польшчы прынята рашэнне аб працягу абмежаванняў па перасячэнні дзяржаўнай мяжы для замежнікаў да 13 мая, паведамляе беларускі Памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Па-ранейшаму ў краіну могуць прыехаць замежнікі, якія з'яўляюцца мужам ці жонкай або дзецьмі грамадзян Польшчы, або знаходзяцца пад іх апекай, замежныя грамадзяне з картай паляка, таксама замежнікі, якія маюць права пастаяннага або часовага знаходжання на тэрыторыі Польшчы, дыпламаты і члены іх сем'яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0