Усе медыцынскія работнікі ў Маскве пройдуць экспрэс-тэст, які дазваляе выявіць наяўнасць антыцелаў да каранавіруса, распавяла журналістам віцэ-мэр сталіцы Анастасія Ракава, піша РБК.

Яна ўдакладніла, што тэставанне пройдуць не толькі тыя, хто працуе ў перапрафіляваных для прыёму заражаных бальніцах, стацыянарах, але і дактары іншых бальніц і паліклінік.

«Мы будзем выкарыстоўваць два віды экспрэс-тэстаў, якія прайшлі выпрабаванні ў гарадскіх бальніцах і паказалі добры вынік», — сказала Ракава.

Віцэ-мэр патлумачыла, што ў якасці матэрыялу для тэсту возьмуць невялікую колькасць крыві з пальца. «Экспрэс-тэсты не выяўляюць наяўнасць у крыві віруса — яны выяўляюць імунаглабулін, які дазваляе не толькі сказаць, ці хварэе чалавек, але і вызначыць, ці хварэў ён раней, ці выпрацаваны ў яго антыцелы да інфекцыі», — дадала Ракава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0