Кіраўнік дзяржавы плануе правесці суботнік у рэгіёне, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе БелТА
У гадавіну трагедыі ён заўсёды наведвае гэтыя раёны, а цяпер заадно застанецца і на суботнік.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што канкрэтны населены пункт яшчэ не выбраны. «Я ў гэты час некалькі дзён буду жыць на поўдні, і там мы што-небудзь знойдзем. Які-небудзь лес пасадзім», — дадаў ён.
Сабраныя ў часе рэспубліканскага суботніка грошы будуць накіраваны на рамонт і мадэрнізацыю дзіцячых лагераў, добраўпарадкаванне ваенных помнікаў, расказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што прапаноўвалася гэтыя сродкі ўкласці ў сістэму аховы здароўя, але гэты напрамак будзе падтрыманы за кошт міжнароднай дапамогі.
Лукашэнка: Падстаў для пераносу суботніка няма
0
0
0
0
0
0