Арганізацыі ЖКГ рэкамендуюць адкласці рамонт у кватэры. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Каранавірус унёс карэктывы ў працу ЖКГ сталіцы: акрамя традыцыйных гігіенічных працэдур у пад'ездах штодня апрацоўваюцца дэзсродкамі паверхні ў месцах агульнага карыстання.

Складзены адмысловы алгарытм рэагавання на заяўкі па аказанні бытавых паслуг. Зараз гэтую сістэму перагледзяць і ўдасканаляць з улікам пажаданняў гараджан.

Арганізацыі ЖКГ рэкамендуюць не выкарыстоўваць перыяд самаізаляцыі для рамонту ў кватэры, лепш адкласці не тэрміновыя работы на больш позні тэрмін, калі абстаноўка стабілізуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0