«Вялікую спонсарскую дапамогу нам аказваюць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія закупляюць для медработнікаў сродкі індывідуальнай абароны і пералічваюць сродкі на наш пазабюджэтны рахунак, — расказаў у інтэрв'ю газеце «Раённыя будні» галоўны доктар райбальніцы Віктар Дараневіч,

— на сёння паступіла ўжо 203 тысячы рублёў. У прыватнасці, хацелася б падзякаваць за падтрымку кіраўніцтва ААТ «Пружанскі малочны камбінат», якое выдзеліла каля 61 тысячы рублёў на набыццё кіслароднага канцэнтратара.

Мы ўжо заключылі дагавор аб яго пастаўцы.

Больш за тое, Пружанскi малочны камбiнат выказаў намер аказаць дапамогу i ў закупцы апарата для штучнай вентыляцыі лёгкіх (на сённяшні дзень у бальніцы ёсць 11 ШВЛ).

Мы дадаткова закупілі 8 кіслародных балонаў, маем 2 кіслародныя канцэнтратары,

а літаральна на днях прывязуць яшчэ адзін канцэнтратар, куплю якога спансіраваў адзін з ружанскіх прадпрымальнікаў, за што мы яму таксама вельмi ўдзячны», — кажа доктар.

«Сёння мы маем дастатковую колькасць касцюмаў біялагічнай абароны, па лініі нашага ведамства рэгулярна паступаюць маскі і іншыя спецыяльныя медыцынскія сродкі абароны», — кажа доктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0