Пытанні амбулаторнага лячэння і адпаведных тэрмінаў у рамках процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса абмеркаваны сёння на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БЕЛТА.

«У апошні час мы кажам: самаізаляцыя, самаізаляцыя… Адкрыта скажам, у нас няма ніякай самаізаляцыі. Гэта фактычна амбулаторнае лячэнне. Мы ж на гэтую самаізаляцыю накіроўваем людзей рашэннем доктара. Гэта было маё жалезнае патрабаванне — выпрацуйце дакументы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, калі раней шпіталізавалі ўсіх сотнямі, уключаючы асоб, прызнаных кантактамі першага і другога ўзроўняў, то зараз зразумелі, што ў гэтым не заўсёды ёсць неабходнасць. Асабліва гаворка аб працяглых тэрмінах шпіталізацыі. «Мы бачым, што чалавек нармальны, ён у нас пабыў 3-5 дзён. Доктар бачыць (ужо з вопыту), што яго там трымаць не трэба, але трэба паберагчы. Мы яму, груба кажучы, па-народнаму, у зубы дакумент, ён распісваецца, а доктар яму прапісвае 3, 5, 7 дзён на гэтую самаізаляцыю (гэта значыць фактычна амбулаторнае лячэнне). Ён у нас на кантролі. Калі трэба, мы яго лечым, доктар прыходзіць. Міліцыя кантралюе, каб ён гэтыя 3 або 5 прапісаных у дакуменце дзён сядзеў дома», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён заклікаў дактароў, каб яны не накіроўвалі на доўгае амбулаторнае лячэнне ў хатніх умовах, толькі зыходзячы з нейкай перастрахоўкі. «Некаторыя дактары ў гэтым дакуменце накіроўваюць на гэта лячэнне, самаізаляцыю аж на 14 дзён. Не будзе ён 14 дзён сядзець. Гэта фактычна чалавек, што папраўляецца, або здаровы. Пішыце столькі, колькі трэба. Слухайце, калі 14 дзён, то яго ўжо лепш у стацыянары трымаць. Мы ж адпускаем тых, хто ідзе на выздараўленне, прытым добрымі тэмпамі. У яго сімптомаў няма ніякіх. Доктар бачыць, што ён можа дома далячыцца», — сказаў ён

Урад выдаў пастанову аб самаізаляцыі. Што гэта такое і каго закране?

Мінздароўя хоча дазволіць людзям з лёгкай формай каранавіруса лячыцца дома

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0