У Глускім раёне сёння ноччу ратавальнікі пры тушэнні пажару ў хаце знайшлі трупы двух мужчын, паведамляе МНС.

Паведамленне аб пажары ў прыватным жылым доме ў вёсцы Зубарэвічы Глускага раёна ратавальнікі атрымалі 11 красавіка ў 1.20. Да таго моманту, калі брыгада прыбыла на месца здарэння, хата гарэла адкрытым полымем, было густое задымленне, дах і перакрыцце часткова абрынуліся. Са слоў суседзяў, унутры дома маглі знаходзіцца людзі.

У доме жылі два браты 1960 і 1968 гадоў нараджэння. Абодва яны не працавалі.

Ратавальнікі знайшлі целы мужчын у пакоі.

У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0