Міністэрства замежных спраў аказала дапамогу ў розных фарматах вяртання на радзіму ўжо больш як 6 390 беларусам, паведамляе БелТА.

У прыватнасці, 7 красавіка з Польшчы вярнуліся на аўтобусах, арганізаваных пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў гэтай краіне, 48 чалавек. Адна грамадзянка Беларусі вылецела з Алжыра пры падтрымцы расійскага боку. Пасольства Беларусі ў Расіі ў кантакце з расійскімі калегамі цяпер вырашае пытанне па арганізацыі яе транзіту на радзіму.

Пасольствамі Беларусі ў Сербіі і Венгрыі ў цесным кантакце з мясцовымі органамі ўлады забяспечана транспарціроўка і вылет на радзіму рэйсам Belavia — Belarusian Airlines 14 нашых суайчыннікаў з Сербіі праз Будапешт.

«Захоўваецца вастрыня сітуацыі з далёкімі краінамі, у прыватнасці з Індыяй, В'етнамам, Шры-Ланкой, Тайландам. Усе зацікаўленыя дзяржорганы працягваюць работу па пошуку найбольш аптымальнага механізма і шляхоў аказання садзейнічання беларусам у названых краінах, — адзначылі ў МЗС. — Таксама ідзе ўзаемадзеянне з казахстанскімі калегамі па вывучэнні магчымасцей супрацоўніцтва пры эвакуацыі грамадзян дзвюх краін з рэгіёна Паўднёва-Усходняй Азіі».

МЗС таксама звярнула ўвагу, што ў Латвіі падоўжаны рэжым надзвычайнай сітуацыі да 12 мая. У Японіі да 6 мая ўведзена надзвычайнае становішча на тэрыторыі гарадоў Токіа і Осака, а таксама прэфектур Канагава, Сайтама, Хіёга, Чыба і Фукуока (без усталявання ў гарадах рэжыму каранціну).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0