Кабінет міністраў Украіны плануе працягнуць каранцін з-за пандэміі каранавіруса да пачатку мая. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, піша «РБК- Украіна».

Пры гэтым ён дадаў, што ў маі пры ўмове станоўчай дынамікі будзе запушчана эканоміка Украіны па вызначаным плане.

«На працягу красавіка мы не адступім ад таго каранціннага рэжыму, які ўведзены і будзе да 24 красавіка. Магчыма, хутчэй за ўсё, ён будзе падоўжаны да пачатку мая. У маі пры ўмове станоўчай дынамікі мы запусцім эканоміку Украіны па вызначаным плане…», — заявіў Шмыгаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0