У Баранавічах у міліцыю па дапамогу звярнуўся мясцовы жыхар. Мужчына распавёў, што ў яго дачкі скралі залатыя вырабы.
У госці да мужчыны прыйшла знаёмая. Падчас свайго візіту жанчына звярнула ўвагу на завушніцы яго дачкі і папрасіла іх прымераць. Аднак сышла, а каштоўнасці не вярнула.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі асобу госці. Ёй была 27-гадовая жыхарка Баранавіч.
Фігурантка здала выкрадзенае ў ламбард, а атрыманыя грошы патраціла.
0
0
0
0
0
0