NY Post

Евангельская хрысціянская арганізацыя дапамогі ў нядзелю пачала ствараць маштабную палявую бальніцу ў Цэнтральным парку, каб дапамагчы Нью-Ёрку справіцца з вялікай колькасцю пацыентаў, хворых на смяротны каранавірус, піша New York Post.

Samaritan’s Purse паставіілі некалькі палатак, ложкі, сродкі індывідуальнай абароны і 10 апаратаў ШВЛ для самых цяжка хворых.

Групай з 70 медыцынскіх работнікаў з усяго ЗША будзе кіраваць доктар Эліёт Тэнпені (Elliott Tenpenny), які раней лячыў хворых эболай у Заходняй Афрыцы, сірыйскіх бежанцаў у Іраку і ахвяр землятрусу ў Эквадоры.

«Гэта сапраўды самае неверагоднае месца, якое мы калі-небудзь мелі», — сказаў ён.

ЗША трымаюць сумнае першае месца па колькасці хворых на каранавірус. Хваробай заразіліся 142 тысячы (у свеце 735 тысяч), прычым у штаце Нью-Ёрк амаль 60 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0