У Лельчыцах Гомельскай вобласці, магчыма, з'явіўся каранавірус. Увечары ў нядзелю мясцовыя ўлады паведамілі пра тое, што тут праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне па выяўленні магчымага выпадку COVID-19, паведамляе kp.by.

Гэта значыць, спецыялісты высвятляюць, ці насамрэч гэта каранавірус, адкуль і як ён мог з'явіцца. Падрабязныя звесткі пакуль не выдаюць — іх абяцаюць даць пасля завяршэння эпідрасследавання і атрымання ўсіх вынікаў тэставання.

— Пацыент шпіталізаваны ў Гомельскую інфекцыйную бальніцу, яго кантакты таксама знойдзеныя і знаходзяцца на медыцынскім абследаванні, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы Лельчыцкага райвыканкама.

Раней каранавірус быў выяўлены ў жанчыны, шпіталізаванай з пнеўманіяй у суседнім з Лельчыцкім Жыткавіцкім раёне. Аднак пазней дактары абвесцілі, што пры пераправерцы дыягназ не пацвердзіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?