Днём 28 сакавіка на стаянцы каля адной з мінскіх крамаў да мікрааўтобуса «Фальксваген» падышоў п'яны 35-гадовы мужчына з нажом.
Кіроўца быў у краме, у машыне яго чакаў пасажыр.
Пагражаючы нажом, п'яны нападнік запатрабаваў, каб пасажыр перасеў на пярэднее крэсла, але той увогуле выскачыў з машыны.
Тым часам мужчына з нажом сеў у машыну і паехаў у бок мікрараёна Навінкі. Праз паўгадзіны спецназаўцы затрымалі яго на вуліцы Паўліны Мядзёлкі.
Заведзена крымінальная справа, п'янаму нападніку пагражае зняволенне на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.
0
0
0
0
0
0