Па стане на канец дня 27 сакавіка ў свеце ад каранавіруса памерлі 27 370 чалавек.
27 сакавіка выявілі яшчэ 64 501 інфікаванага (26 сакавіка — 60 830 чалавек).
27 сакавіка памер 3 271 чалавек (26 сакавіка — 2 791).
Самая цяжкая сітуацыя складваецца ў Іспаніі, Італіі, Іране, Нідэрландах, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі. Там ад каранавіруса памерла найбольш людзей.
Вельмі небяспечная сітуацыя ўтварылася таксама ў ЗША, Турцыі, Інданэзіі, на Філіпінах, у Іраку, Бразіліі, Эквадоры, Брытаніі і Грэцыі, дзе супастаўленне лічбаў памерлых і выяўленых выпадкаў каранавіруса паказвае, што пранікненне пандэміі нашмат большае, што тлумачыцца недастатковай колькасцю праведзеных тэстаў.
Не выключана, што некаторыя таталітарныя і аўтарытарныя краіны свядома прыхоўваюць рэальны стан пандэміі на іх тэрыторыі.
Графікі заражэнняў і смерцяў сведчаць, што пандэмія застаецца на стадыі нарастання.