Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас відэаканферэнцыі з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам і ўпаўнаважаным польскага ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пятром Наімскім абмеркаваў тэму паставак энергарэсурсаў, перадае карэспандэнт БелТА.

Кіраўнік беларускага МЗС пацвердзіў гатоўнасць наведаць з візітам Варшаву, калі з'явіцца такая магчымасць, падкрэсліўшы, што тэм для размовы больш чым дастаткова.

«Мы абмяркоўвалі ў адпаведнасці з устаноўкамі кіраўніка дзяржавы пытанні дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў з удзелам польскага боку», — сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, гаворка ішла пра канкрэтныя праекты. У бакоў ёсць разуменне, што неабходна рухацца далей. «Вынікі могуць быць у найбліжэйшы час», — заявіў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0