Як паведаміў сёння галоўны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў, шэраг пацыентаў ужо выпісалі з Мінскай інфекцыйнай бальніцы, а 11 пацыентаў атрымалі першыя адмоўныя тэсты і будуць у хуткім часе выпісаныя.

Вельмі неацэнная інфармацыя, якую мы, дактары, атрымліваем па тэлекамунікацыйнай сувязі з Кітая. Дактары, якія прайшлі ўжо пік, дзеляцца з намі вопытам і дапамагаюць сваімі ведамі.

«Трэба праявіць увагу да пажылых людзей, асабліва тых, хто з-за ўзросту абцяжараны яшчэ і дадатковымі захворваннямі. Тое, што дзіця пераносіць на нагах, можа дрэнна адбіцца на бабулі або дзядулі», — падкрэсліў Карпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0