Здарэнне адбылося вечарам 26 лютага, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
17-гадовы хлопец падчас сваркі нанёс не менш за два ўдары сякерай у галаву 52-гадоваму бацьку. Пасля гэтага юнак, думаючы, што бацька памёр, спыніўся і пайшоў у іншы пакой.
У гэты час у кватэры таксама знаходзілася маці хлопца, якая выклікала брыгаду хуткай. Дзякуючы своечасова праведзеным рэанімацыйным мерапрыемствам мужчына выжыў.
Непаўналетняму прад'яўлена абвінавачванне ў замаху на забойства. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Пацярпелы працягвае лячэнне ў бальнцы. Медыкамі яго стан ацэньваецца як цяжкі.
0
0
0
0
0
0