Кевін Дзюрант, фота з Вікіпедыі

Кевін Дзюрант, фота з Вікіпедыі

Чатыры гульцы клуба Нацыянальнай баскетбольнай лігі (НБА) «Бруклін» заразіліся каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта ў Twitter паведамляе прэс-служба каманды.

Імёны спартоўцаў не называюцца. У траіх з іх захворванне працякае без сімптомаў, гаворыцца ў паведамленні. У прэс-службе адзначылі, што баскетбалістаў ізалявалі, яны знаходзяцца пад кантролем дактароў. Акрамя таго, на каранцін змясцілі ўсіх гульцоў клуба.

Пазней аб станоўчым тэсце на каранавірус паведаміў гулец «Брукліна» Кевін Дзюрант. Ён адзначыў, што добра сябе адчувае і рэкамендаваў усім быць асцярожнымі і пры неабходнасці выконваць каранцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0