Вікторыя Азаранка (18-е месца ў парным рэйтынгу) і Вера Званарова (58) сталі пераможцамі жаночых парных спаборніцтваў на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе (Каліфорнія, ЗША) з агульным прызавым фондам 4,5 млн. даляраў.

У вырашальным матчы 21 сакавіка беларуска-расійскі дуэт з лікам 6:4, 3:6, 10:5 (тай-брэйк) узяў верх над аргенцінкай Гізелай Дулько (70) і ізраільцянкай Шахар Пеер (42), паведамляе БелаПАН.

Гэта ўжо трэці выйграны парны турнір для Вікторыі ў парным разрадзе наогул і другі сёлета. У лютым Азаранка выйграла турнір у індывідуальным і парным разрадзе у Мемфісе (Тэнесі, ЗША).

Дарэчы, менавіта Званаровай Вікторыя прайграла ў індывідуальным разрадзе ў паўфінале, што прайшоў у пятніцу.

Вікторыя Азаранка пасьля перамогі ў парным разрадзе заявіла, што надалей мяркуе выступаць з Верай у пары, паведамляе Спорт-Экспресс.

А вось Максім Мірны і ізраільцянін Эндзі Рам прайгралі ў фінале мужчынскага парнага разраду амерыканцам Мардзі Фішу і Эндзі Родзіку – 6:3, 1:6, 12:14.

Прычым падчас матчу пераможцы адыгралі ў беларуска-ізраільскага дуэта ажно тры матч-болы, піша Спорт-Экспресс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0