У чарговым матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2010 мужчынская зборная Беларусі па гандболе разграміла ў гасцях каманду Балгарыі з лікам 40:19 (першы тайм — 19:8).

Сустрэча адбылася 21 сакавіка ў горадзе Самокаў у прысутнасці 500 гледачоў, паведамляе БелаПАН па спасылкай на сайт Еўрапейскай федэрацыі гандболу.

Нагадаем, што 18 сакавіка падапечныя Георгія Свірыдэнкі ўступілі ў Мінску экс-чэмпіёнам свету немцам — 23:25.

Такім чынам становішча ў нашай адборачнай групе наступнае:

Наступны матч зборная Беларусі правядзе на выездзе супраць славенцаў 10 альбо 11 чэрвеня.

Становішча каманд у 5-й адборачнай групе:
Нямеччына – 8 балаў (4 гульні),
Славенія — 6 (4), Беларусь — 6 (4),
Ізраіль — 4 (6), Баўгарыя — 0 (6).

У фінальную частку ЧЕ-2010, якая пройдзе ў Аўстрыі, выйдуць дзве лепшыя каманды кожнай з сямі кваліфікацыйных груп.

БелаПАН

Рэшта матчаў пройдзе ў чэрвені. 10 ці 11 чэрвеня ў гасцях гуляем са Славеніяй, 13-14 чэрвеня -- дома з Баўгарыяй, 17-18 чэрвеня ў гасцях з Нямеччынай, 20-21 чэрвеня дома са Славеніяй.

Найхутчэй, што Нямеччына ўжо зарэзервавала за сабой першае месца,

і барацьба за 2-е месца разгарнецца між Беларуссю і Славеніяй.
І не выключана, што ўсё вырашыцца ў самым апошнім матчы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0