Фільм рэжысёра Аляксандра Стрыжэнава «Юленька» паводле сцэнару Андрэя Курэйчыка выйшаў у пракат 19 лютага.

Галоўны прад’юсэр стужкі Рэнат Даўлет’яраў паведаміў, што галівудская студыя «ХХ стагоддзе Фокс» зацікавілася набыццём правоў на рымэйк гэтай стужкі. Гааорка вядзецца пра рымэйк для амерыканскага рынку на ангельскай мове.

Курэйчык арыентуецца на густы масавага постсавецкага гледача. Дагэтуль найбольшым ягоным поспехам была стужка «Любоў‑морква».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?