Стэнфардскі ўніверсітэт, адзін з самых аўтарытэтных у ЗША, часова пераходзіць на дыстанцыйнае навучанне на фоне пашырэння каранавіруса.

«Стэнфард пачне вясновую чвэрць своечасова, але мы будзем выкарыстоўваць віртуальнае навучанне замест вочных заняткаў», — гаворыцца ў паведамленні прэзідэнта ўніверсітэта Марка Тэсье-Лавіня, апублікаваным на сайце ўніверсітэта.

Раней пра пераход на дыстанцыйнае навучанне заявілі прадстаўнікі Гарвардскага ўніверсітэта, Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэта і Універсітэта Калумбія ў Нью-Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0