Памёр 36-гадовы жыхар Уханя, які вылечыўся ад каранавіруса, але заразіўся паўторна, перадае ТАСС.

Вірус выявілі ў жыхара Уханя 12 лютага, пасля чаго яго шпіталізавалі ў бальніцу. Там медыкі зафіксавалі ў яго нязначныя сімптомы віруса і, пасля 14-дзённага курсу лячэння, выпісалі яго.

Аднак, як запэўнівае жонка загінулага, мужчыну не станавілася лепш. У панядзелак, 2 сакавіка, яго паўторна забралі ў шпіталь, дзе ён у той жа дзень памёр.

У пасведчанні аб смерці ўказваецца, што ў хворага адмовілі лёгкія і была непраходнасць рэспіраторнага тракту. Усё гэта было выклікана каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0