Былы пасол Ірана ў Ватыкане і Егіпце Хадзі Хасроўшахі памёр ад каранавіруса, паведамляе IRNA.
Хасроўшахі напярэдадні даставілі ў адну з тэгеранскіх бальніц. На наступны дзень Хасроўшахі сканаў.
Гэта не першы высокапастаўлены іранскі чыноўнік, які заразіўся каранавірусам. Раней стала вядома, што каранавірусам заразілася віцэ-прэзідэнт Ірана па справах жанчын і сям'і Масум Эбцекар. За два дні да гэтага каранавірус таксама зафіксавалі ў намесніка міністра аховы здароўя Ірана Іраджа Харырчы.
0
0
0
0
0
0