У выніку ДТЗ на вуліцы Няміга атрымала траўму дзіця-пасажыр, паведамляе Telegram-канал ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца каршэрынгавага аўто Volkswagen Polo пры павароце налева з вуліцы Няміга на вуліцу Мяснікова не саступіў дарогу тралейбусу.
У выніку ДТЗ траўмы атрымала шасцігадовае дзіця-пасажыр. Яго даставілі ў бальніцу.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.
0
0
0
0
0
0