Цэны на нафту марак Brent і WTI пайшлі на антырэкорд і апусціліся да мінімуму за 13 месяцаў на фоне асцярог маштабнага распаўсюджвання каранавіруса па-за межамі Азіі. Пра гэта піша Bloomberg.
Кошт красавіцкага ф'ючарса на нафту WTI на Лонданскай біржы ICE ў чацвер, 27 лютага, да 13:05 апускаўся да 47,89 даляра за бараль. Гэта самы нізкі вынік са снежня 2018 года.
Кошт красавіцкага ф'ючарса на нафту Brent зніжаўся да адзнакі ў 52,49 даляра за бараль, што таксама з'яўляецца мінімумам з канца 2018 года.
У цэлым кошты на нафту ў 2020 годзе ўжо страцілі каля 20 адсоткаў з-за боязі эпідэміі каранавіруса.
0
0
0
0
0
0