Расійскі спявак і ўдзельнік рэаліці-шоу «Народны артыст» Аляксандр Панаётаў абвергнуў інфармацыю пра свой удзел у музычным конкурсе «Еўрабачанне». Пра гэта ён напісаў у сваім Instagram-акаўнце.
«Вялікая колькасць СМІ растыражавалі гэтую фэйк-навіну, даверыўшыся нейкім невядомым акаўнтам, якім хайпяць на дадзеным інфапаводзе, не маючы афіцыйнай інфармацыі», — заявіў Панаётаў.
Спявак адзначыў, што афіцыйна аб'яўляе ўдзельніка толькі «Першы канал», які яшчэ не аб'яўляў вынікаў. Па словах Панаётава, сам ён таксама не ведае, хто будзе прадстаўляць Расію на «Еўрабачанні».
0
0
0
0
0
0