Памерла кандыдат філалагічных навук, дацэнт факультэта журналістыкі БДУ Марыя Карповіч. Ёй было 80 гадоў.

Марыя Карповіч, фота Journ.bsu.by

Марыя Карповіч, фота Journ.bsu.by

Марыя Карповіч нарадзілася ў 1939 годзе ў Столінскім раёне. Абараніла дысертацыю па тэме «Супастаўляльна-стылістычны аспект рускага і беларускага словаўтварэння». Была навуковым кіраўніком цяперашняга дэкана факультэта журналістыкі Вольгі Самусевіч.

Карповіч выкладала па-беларуску, вяла курс тэорыі і практыкі рэдагавання.

У 1990-я працавала ў апараце Савета Міністраў, рыхтавала прамовы для прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча. Мела падзяку за выкладанне беларускай мовы супрацоўнікам апарата Саўміна.

Развітанне з Марыяй Карповіч адбудзецца 28 лютага ў 18.00 па адрасе: Кульман, 33А, жалобная VIP-зала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0