Урад Кітая возьме ўспышку каранавіруса новага віду пад кантроль да канца красавіка. Пра гэта ў чацвер на прэс-канферэнцыі паведаміў кіраўнік спецыяльнай камісіі па барацьбе з распаўсюдам пнеўманіі Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Чжун Наньшань, піша ТАСС.

«Дзякуючы усебаковым захадам, што прымаюцца цэнтральным урадам, і сумесным намаганням медыкаў з усёй краіны мы ўпэўненыя, што распаўсюджванне каранавіруса будзе пад кантролем да канца красавіка», — прыводзіць словы чыноўніка агенцтва «Сіньхуа».

Раней Чжун Наньшань заяўляў, што пік распаўсюджвання каранавіруса прыйдзецца на другую палову лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0