Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння аб магчымасці сумеснага з Расіяй будаўніцтва АЭС у Егіпце. Гэтую тэму кіраўнік беларускай дзяржавы абмяркоўваў у размове з Уладзімірам Пуціным, сказаў кіраўнік Беларусі сёння на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым, перадае БЕЛТА.

«Мы шмат размаўлялі пра Егіпет. Там і мы, і Расія працуе. І мы вельмі сябруем з прэзідэнтам Егіпта. Добрыя адносіны ў прэзідэнта Расіі з ас-Сісі — прэзідэнтам Егіпта. У нас, напэўна, там будзе агульная будоўля. Расія, мабыць, 4 блокі атамнай станцыі будзе будаваць у Егіпце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў «Расатаме» вельмі задаволеныя беларускімі будаўнікамі. «І мы абмяркоўвалі пытанне сумеснага будаўніцтва. Гэта было, дарэчы, да будаўніцтва беларускай станцыі. Каб мы атрымалі тут вопыт будаўніцтва разам з расейцамі», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0