Міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў няпростым працэс перамоваў аб кампенсацыі пасля інцыдэнту з расійскай няякаснай нафтай, пішуць «Известия».
Фота Надзеі Бужан
Кіраўнік МЗС сказаў, што перамовы па гэтым пытанні працягваюцца, але ідуць з вялікай цяжкасцю. Што тычыцца кампенсацыі, то яе няма.
— На жаль, пакуль што інцыдэнт не вычарпаны, — адзначыў міністр.
Аднак беларускі бок спадзяецца на больш хуткае паспяховае завяршэнне гэтай гісторыі.
0
0
0
0
0
0