Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў тое, што Украіна стала фактарам унутранай палітыкі ЗША, пажартаваўшы пра новую размову з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам. Пра гэта ён заявіў у выступе на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе Європейська правда.
Зяленскі падняў гэтую тэму ў адказах на пытанні, але сказаў, што рыхтаваўся да гэтага пытання, і адказаў на яго на англійскай. Адказ быў жартаўлівым.
«Прызнаюся, што я, калі быў акцёрам і сцэнарыстам, у мяне была мара: я хацеў стаць папулярным у ЗША. Зараз я прэзідэнт, і я папулярны ў ЗША. Але слухайце, я хацеў, каб гэта адбылося інакш!» — адказваў ён, выклікаўшы смех у зале.
Менавіта тэлефонная размова Зяленскага і Трампа стала прычынай «украінскага крызісу» ў Злучаных Штатах і выклікала няўдалую спробу адхіліць прэзідэнта Дональда Трампа.