Жыхара горада Клімавічы падазраюць у двух падпалах. Паводле следства, мужчына здзейсніў іх з розніцай у адну гадзіну, паведамляе «Беларусь-4».
Як высветлілі праваахоўнікі, спачатку ён падпаліў жылы дом на вуліцы КІМ у райцэнтры. А потым нежылы дом на вуліцы Пралетарскай. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пашкоджаныя толькі будынкі. Калі ў прычынах узгарання разбіраліся следчыя, яны і высветлілі падпал. Вінаватага знайшлі. Ім аказаўся 41-гадовы жыхар вёскі Смолавічы. Яго затрымалі.
З мужчынам зараз працуюць следчыя. Аднак пакуль што абвінавачаны не растлумачыў, навошта падпальваў хаты. У дачыненні да яго будзе прызначана экспертыза.
0
0
0
0
0
0