У міліцыю Баранавіцкага раёна 10 лютага звярнуўся рабочы. Ён расказаў, што ў полі каля вёскі Малая Сваротва знайшоў чалавечыя косткі, піша БелТА.
Па шчырасці, ён заўважыў іх яшчэ паўгода таму, але тады пра знаходку нікому не паведаміў, а закапаў косткі ў іншым месцы.
Цяпер жа вырашыў падзяліцца інфармацыяй з праваахоўнікамі.
«Эксперт пры аглядзе касцяных фрагментаў папярэдне вызначыў, што ім больш за 70 гадоў. Для высвятлення, якой колькасці людзей належаць парэшткі, а таксама іх даўнасці прызначаная медыка-крыміналістычная экспертыза, — адзначыла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток. — Па словах мясцовых жыхароў, на тэрыторыі, дзе знайшлі косткі, раней знаходзіліся могілкі».