Колькасць выпадкаў заражэння новым каранавірусам 2019-nCoV ў Кітаі перавысіла 28 тыс., 563 чалавекі памерлі, 1153 адужалі, піша tass.ru.

На карантыне ў краіне знаходзяцца звыш 186,3 тыс. чалавек.

Найбольшая колькасць выпадкаў заражэння — 19,6 тыс. — у правінцыі Хубэй. Там памерлі 549 чалавек, выпісаныя 633. У правінцыях Чжэцзян і Гуандун (па 895 выпадкаў заражэння) смерцяў ад віруса не зафіксавана, пры гэтым адпаведна 46 і 78 чалавек адужалі.

У Пекіне (253 выпадкі заражэння) памёр адзін чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0