sb.by

sb.by

5 лютага на 83-м годзе жыцця памёр беларускі тэатральны рэжысёр Барыс Луцэнка.

Барыс Луцэнка нарадзіўся ў Майкопе ў 1937 годзе. У 1967-м скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў рэжысёрам Купалаўскага тэатра, галоўным рэжысёрам Тэатра імя М. Горкага, галоўным рэжысёрам Тэатра-студыі кінаакцёра.

Ад 2008 года быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя М. Горкага.

Барыс Луцэнка паставіў больш за 100 спектакляў, у тым ліку «Макбета» і «Гамлета», зняў фільм «Раскіданае гняздо». 

Развітанне з Барысам Луцэнкам адбудзецца ў пятніцу, 7 лютага, у тэатры імя М. Горкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0