Як паведамляе СК, 35-гадовы мужчына распрацаваў хітры лайфхак.
Ён вырашыў стварыць дэтэктыўнае агенцтва. Прычым прадстаўляўся вядомым прыватным дэтэктывам, здольным збіраць любую інфармацыю пра месца жыхарства і працу, лад жыцця, кола стасункаў і іншыя звесткі.
Да мужчыны звярталіся кліенты (як правіла, гэта былі жанчыны), якія шукалі пацверджанне, што ім здраджвае партнёр. Падчас сустрэч і перапісак «дэтэктыў» абяцаў сваім заказчыцам сабраць больш інфармацыі, у тым ліку з закрытых крыніц.
Насамрэч шукаць нікога не збіраўся. Але за паслугі атрымліваў ад 100 да 1500 рублёў.
Акрамя гэтага, у ходзе следства ўсталяваны эпізод, звязаны са збытам спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі.
0
0
0
0
0
0