У Кітаі звольненыя са сваіх пасад два чыноўнікі, што адправілі ў карантын бацьку хлопчыка-інваліда з цэрэбральным паралюшам, піша bbc.com.

Бацька быў адзіным чалавекам, які даглядаў хворага сына. 16-гадовы Янь Чэн памёр у мінулую сераду, праз тыдзень пасля таго як яго бацька і брат былі ізаляваныя па падазрэнні ў заражэнні каранавірусам.

За ўвесь гэты час, як вынікае з паведамленняў, хлопчыка кармілі ўсяго два разы.

У выніку сваіх пасадаў пазбавіліся сакратар мясцовага камітэта кампартыі і мэр горада ў правінцыі Хубэй, дзе жыла сям'я загінулага.

Бацька хлопчыка размясціў заклік аб дапамозе ў кітайскай сацсетцы Weibo, у якім распавёў, што яго сын, які пакутуе на ДЦП, няздатны самастойна перасоўвацца, есці і абслугоўваць сябе, застаўся адзін без вады і ежы.

Улады вядуць расследаванне абставін смерці падлетка.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0