У студзені 2020 года «Газпром» прадаў рэкордную колькасць газу праз сваю электронную гандлёвую платформу, прычым для пакупнікоў у Еўропе такія пастаўкі былі значна таннейшыя, чым па доўгатэрміновых трубаправодных кантрактах. Знізіць цэны расейскую кампанію вымусілі канкурэнты сярод пастаўшчыкоў звадкаванага прыроднага газу, паведамляюць «Ведомости».

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

З дапамогай платформы за месяц прадалі 2,2 мільярда кубаметраў газу з пастаўкай у студзені. Паколькі сукупны экспарт «Газпрома» ў Еўропу ў той жа перыяд склаў 13,3 мільярда кубаметраў, то атрымліваецца, што праз спотавы рынак кампанія паставіла 16,5 працэнта ўсяго аб'ёму.

Сярэдняя цана на аўкцыёнах у студзені склала 137 даляраў за тысячу кубаметраў газу.

Для параўнання, у пачатку 2020 года Беларусь плаціць па кантракце 127 даляраў за тысячу кубаметраў.

Сярэдні кошт такога ж аб'ёму ў доўгатэрміновых кантрактах складае 204,7 даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0