Фота Надзеі Бужан
Сёння кіраўніка руху «Разам» судзілі ў Партызанскім раёне Мінска. Разгляд справы адбываўся без удзелу палітыка, паведамляе spring96.org
У дадатак да 15 сутак арышту, якія былі вынесеныя палітыку 3 лютага, той жа суддзя Анатоль Барысёнак пастанавіў пакараць Сіўчыка ізноў жа арыштам на 15 сутак. Гэтым разам за ўдзел у акцыі 20 снежня, што прайшла вечарам на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ тры суды, якія мусяць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна 5, 6 і 7 лютага.
0
0
0
0
0
0