Крывашэеў на фота справа, Анатоль Лемяшонак — пасярэдзіне, «Мінск-навіны»

Крывашэеў на фота справа, Анатоль Лемяшонак — пасярэдзіне, «Мінск-навіны»

4 лютага прайшоў пазачарговы пленум Беларускага саюза журналістаў. Анатоль Лемяшонак, што кіраваў саюзам 15 гадоў, падаў у адстаўку, а новым старшынёй быў абраны палітычны аглядальнік БТ Андрэй Крывашэеў, паведамляюць «Мінск-навіны».

На мерапрыемстве прысутнічалі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, экс-міністарка, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч, кіраўніцтва рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Кандыдатуру новага старшыні праўлення ўсе ўдзельнікі пленума БСЖ падтрымалі аднагалосна. Крывашэеў на пасадзе будзе працаваць на грамадскіх пачатках да з'езду БСЖ, які пройдзе восенню гэтага года. Ён застаецца ў штаце БТ палітычным аглядальнікам.

Андрэй Крывашэеў нарадзіўся ў 1981 годзе ў Валгаградзе. Ад 1992 года жыве ў Мінску, скончыў БНТУ (2001). На БТ ад 2001 года.

Ягоная жонка Валерыя Цімафеева-Крывашэева працуе на «Спутніку», сам Крывашэеў пастаянна з'яўляецца ў эфіры «Спутніка».

Ён адзін з самых зацятых крытыкаў апазіцыі.

У канцы года Крывашэеў уляпаўся ў скандал, агучыўшы ў эфіры БТ медыцынскія дыягназы дзеячаў апазіцыі або іх сваякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0